У Беларусі выраслі складскія запасы

Статыстычныя органы абнавілі інфармацыю пра ўзровень складскіх запасаў у прамысловасці.Аб'ёмы нераспрададзеных тавараў па краіне аказаўся большым, чым год таму, пішуць banki24.by.

p5220575.jpg


Па стане на 1 верасня запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасці дасягнулі 5,254 млрд BYN. Гэта больш, чым на тую ж дату ў 2020 годзе. Тады на складах ляжала прадукцыя на суму 5,210 млрд BYN.

Прамысловая вытворчасць у жніўні 2021-га вырасла да 2020 года на 3,7%. Гэта прыкметна менш, чым адзначалася ў 1-2 кварталах бягучага года.

У першай палове 2021-га выпуск у прамысловасці ў залежнасці ад месяца рос на 7-16%. У наяўнасці тармажэнне дынамікі ў галіны.

Зрэшты, падзенне індэксаў у прамысловасці пачалося яшчэ ў чэрвені. Запаволенне працягнулася па выніках ліпеня: у той месяц прамысловы выпуск вырас толькі на 2,7%.