У Мінску ствараюць новы IT-парк ад Акадэміі навук: чым ён будзе адрознівацца ад ПВТ

На базе Акадэміі навук (а дакладней, на базе Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі і Інстытута матэматыкі) створаць новы IT-парк — ён будзе называцца «Акадэмічны», распавялі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе НАН.

unnamed_257.jpg

Пакуль што да яго далучаюцца толькі дзяржаўныя арганізацыі, больш за тое, — толькі галіновыя арганізацыі самой Акадэміі навук.
Мэта стварэння такога цэнтра — аб'яднанне намаганняў і кампетэнцый арганізацый, якія працуюць у галіне інфармацыйных тэхналогій, для вырашэння актуальных задач сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця Беларусі. У адрозненне ад Парка высокіх тэхналогій, акцэнтуюць ініцыятары, асноўным напрамкам дзейнасці IT-града «Акадэмічны» стане забеспячэнне навукаёмістымі лічбавымі тэхналогіямі рэальнага сектара эканомікі краіны.
Сярод задач, якія стаяць перад IT-градам «Акадэмічны», — распрацоўка імпартазамяшчальных лічбавых тэхналогій, экспарт лічбавых тэхналогій і паслуг, якія прайшлі айчынную апрабацыю, развіццё навукова-тэхнічнага і вытворчага патэнцыялу ў галіне інфармацыйных тэхналогій, аказанне кансультацыйных і адукацыйных паслуг, ажыццяўленне навуковай экспертызы, суправаджэнне інавацыйных і навукова-тэхнічных праектаў рознага ўзроўню.
Навукова-тэхнічны цэнтр лічбавых тэхналогій НАН будзе займацца лічбавым праектаваннем і кампутарным мадэляваннем, тэхналогіямі апрацоўкі, аналізу і выкарыстання даных, абароны і забеспячэння бяспекі інфармацыйных сістэм. У прыватнасці, у галіне лічбавага праектавання і кампутарнага мадэлявання будзе прымяняцца тэхналогія распрацоўкі і суправаджэння лічбавых двайнікоў (Digital Twin) аб'ектаў, тэхнічных, фізічных і тэхналагічных працэсаў. Не менш важны напрамак дзейнасці IT-града — распрацоўка сістэм прыняцця рашэнняў для прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, здабычы і перапрацоўкі прыродных рэсурсаў.
Удзел у IT-градзе «Акадэмічны» ўжо пацвердзілі шматлікія арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук, сярод якіх Інстытут фізікі, Інстытут цепла- і масаабмену імя. А.В.Лыкава, Інстытут прыкладной фізікі, Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый, Аб'яднаны інстытут машынабудавання, Інстытут біяарганічнай хіміі і інш. Чакаецца, што ў далейшым да IT-града далучацца профільныя арганізацыі іншай ведамаснай падпарадкаванасці і прыватныя кампаніі.
www.the-village.me/