Улады дазволілі павысіць цэны на малочную прадукцыю і маргарын

Камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў узгадніла павышэнне цэн на ўвесь асартымент малака, кефіру, смятаны, тварагу, цвёрдага і паўцвёрдага сыру, масла, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Камароўскі рынак. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Камароўскі рынак. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Рашэнне прынятае «ў мэтах кампенсацыі росту затрат на вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю малака і малочных прадуктаў».

Да 31 жніўня дазволена павысіць цэны ў памеры, які не перавышае 4,9% (у залежнасці ад асартыменту і арганізацыі) адносна цэн на 28 лютага 2021 года.

Таксама камісія ўзгадніла павышэнне коштаў не больш як на 4,9% на ўвесь асартымент маргарынаў.

Раней камісія дазволіла павялічыць цэны на рыс і дзіцячае харчаванне на 4%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 4,9%. Таксама было дазволена павысіць цэны на сланечнікавы алей (на 15%).

23 лютага сёлета для стрымлівання росту цэнаў на сацыяльна значныя тавары ўрад забараніў павышаць цэны, а з сакавіка — вызначыў мяжу іх павышэння не больш як 0,2% за месяц. Павялічваць цэны вышэй за ўстаноўленую мяжу дазволена толькі са згоды камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў.

«Радыё Свабода»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: