За лістапад 2012 года станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі скарацілася амаль на 623 млн. долараў

У Беларусі за студзень—лістапад 2012 года станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі склала 272,1 млн. долараў, што на 622,9 млн. долараў менш, чым за студзень—кастрычнік. За студзень—лістапад 2011 года гэты паказчык быў мінус 3 млрд. 833,7 млн. долараў. Такія даныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.



belarus_es_sankcii.jpg

За 2011 год адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 5 млрд. 453,1 млн. долараў, за студзень 2012 года — станоўчае 252,1 млн. долараў, студзень—люты — плюс 532 млн., студзень—сакавік — плюс 942,2 млн., студзень—красавік — плюс 1 млрд. 303,1 млн., студзень—май — 1 млрд. 548,7 млн., студзень—чэрвень — 1 млрд. 859,1 млн., за студзень—ліпень — 2 млрд. 16,3 млн., студзень—жнівень — 1 млрд. 671,8 млн. долараў, за студзень—верасень — 1 млрд. 387,8 млн. долараў, за студзень—кастрычнік — 895 млн. долараў.


У студзені—лістападзе 2012 года аб'ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 7,5% у параўнанні з такім жа перыядам 2011 года і склаў 84 млрд. 777,7 млн. долараў. Экспарт за 11 месяцаў мінулага года павялічыўся на 13,4% да 42 млрд. 524,9 млн. долараў, імпарт — на 2,2% да 42 млрд. 252,8 млн.


Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў 6 млрд. 049,8 млн. долараў (за студзень—лістапад 2011 года — мінус 7 млрд. 137,9 млн.). Экспарт вырас на 16% да 21 млрд. 553,8 млн. долараў, імпарт — на 7,3% да 27 млрд. 603,6 млн. Аб'ём знешняга гандлю за студзень—лістапад 2012 года склаў 49 млрд. 157,4 млн. долараў (на 11% больш).
 


Сальда ў гандлі з краінамі Мытнага саюза склалася адмоўнае ў памеры 9 млрд.783,4 млн. долараў (за студзень—лістапад 2011 года — мінус 9 млрд. 131,7 млн.). Экспарт вырас на 12,3% да 15 млрд. 560,9 млн. долараў, імпарт — на 10,7% да 25 млрд. 344,3 млн. Аб'ём знешняга гандлю за 11 месяцаў 2012 года склаў 40 млрд. 905,2 млн. долараў (на 11% больш).


Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 10 млрд. 433,2 млн. долараў (за студзень—лістапад 2011 года — мінус 9 млрд. 631,1 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 10,9% да 40 млрд. 032,2 млн. долараў. Экспарт вырас на 11,8% (да 14 млрд. 799,5 млн.), імпарт — на 10,3% (да 25 млрд. 232,7 млн.).


Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам павялічыўся на 16,3% да 873 млн. долараў. Экспарт вырас на 21,8% (да 761,4 млн.), імпарт — знізіўся на 11,1% (да 111,6 млн.). Сальда ў гандлі з Казахстанам склалася станоўчае ў 649,8 млн. долараў (за студзень—лістапад 2011 года — плюс 499,4 млн.).


Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 3,1% і склаў 35 млрд. 620,3 млн. долараў. Экспарт павялічыўся на 10,8% да 20 млрд. 971,1 млн., імпарт — знізіўся на 6,2% да 14 млрд. 649,2 млн. Сальда склалася станоўчае ў аб'ёме 6 млрд. 321,9 млн. долараў (за студзень—лістапад 2011 года — плюс 3 млрд. 304,2 млн. долараў).


Знешнегандлёвы абарот з краінамі ЕС павялічыўся на 15% і склаў 24 млрд. 922 млн. долараў. Экспарт вырас на 18,3% да 16 млрд. 619,6 млн., імпарт — на 9% да 8 млрд. 302,4 млн. Сальда склалася станоўчае ў памеры 8 млрд. 317,2 млн. долараў (за студзень—лістапад 2011 года — плюс 6 млрд. 429,7 млн. долараў).
 

Марына Носава, БелаПАН