Змены ў падаткаабкладанні прадпрымальнікаў запланаваныя на 2023 год

Падыходы да падаткаабкладання прадпрымальнікаў зменяцца з 2023 года, паведамляе СТВ па выніках круглага стала, арганізаванага бізнес-саюзамі з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў.

docs.jpg

«Плануецца, што падыходы да падаткаабкладання зменяцца да 2023 года. Новаўвядзеннем стане ўсталяванне выразнай градацыі катэгорый малога і сярэдняга бізнесу. Сума падатковых адлічэнняў павінна быць супамерная атрыманых даходах», — паведаміў тэлеканал.

Нагадаем, нядаўна ў сетку трапіў дакумент, які называюць праектам змяненняў у Падатковы кодэкс. Ён прадугледжвае дадатковыя абмежаванні для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання для ІП, увядзенне новага падатковага рэжыму і іншыя новаўвядзенні, неадназначна ўспрынятыя бізнесам.

Паводле reform.by.