“Бурштынавая война” на ўкраінскім Палессі

На ўкраінскім Палессі распачаліся сапраўдныя “бурштынавыя войны”. Радовішчы кантралююць добра ўзброеныя банды. Ва ўкраінскім крымінале задзейнічаныя і нашыя суайчыннікі.



88d29f88f2025a213ab8148ed8_49650542.jpg

Фота: onpress.info

Сітуацыя ў раёнах здабычы бурштыну нагадвае Чыкага 30-х гадоў. У Жытомірскай і Ровенскай абласцях ці не штодня гучыць страляніна: гэта мясцовыя гангстэрскія групоўкі ваююць за сферы ўплыву. Колькасць забітых і параненых толькі за апошнія месяцы складае некалькі дзясяткаў.

Старшыня Олеўскага раёна Жытомірскай вобласці Юрый Халіманчук паведамляе, што раёны здабычы бурштыну кантралююцца шматлікімі крымінальнымі групоўкамі са стралковай зброяй.

 “Там цэлыя лагеры з вайсковай тэхнікай. Туды войска трэба ўводзіць!” — упэўнены прадстаўнік мясцовай улады.

Крымінальны механізм у “бурштынавай справе” адпрацаваны даўно. Каля нелегальных шахт ставяцца пункты скупкі, дзе за адзін кілаграм бурштыну даюць ад 400 да 5500 даляраў. Далей бурштын кантрабандай перапраўляецца за мяжу, пераважна ў Польшчу, прытым у гэтым бізнесе задзейнічаныя і нашыя суайчыннікі.

Учора на пункце пропуску Ягодзін затрыманы грамадзянін Беларусі, які за абшыўкай дзверцы свайго “мерседэса” спрабаваў вывезці 8,5 кілаграма бурштыну коштам ў 3500 долараў.

Украіна займае другое месца ў свеце па здабычы бурштыну. Большасць радовішчаў знаходзіцца на Палессе. Ці не палова іх яшчэ з часоў Януковіча кантралюецца крымінальнымі групоўкамі.

Беларускае Радыё Рацыя