Працяг суда над Сцяпаным Латыпавым. Спецслужбы з чэрвеня праслухоўвалі яго тэлефон

2 жніўня ў 10.00 раніцы ў судзе Савецкага раёна Мінска працягваецца пасяджэнне па справе Сцяпана Латыпава.

gszg60km6hvphjkoq_dvpa_default_1.png

2 жніўня працягваецца суд над Сцяпанам Латыпавым.
17:10 Перапынак ў судовым пасяджэнні. Працяг заўтра а 10.00. Памочнік пракурора зачытаў 8 тамоў справы. Усяго іх — 12.
16:30 Адна з тэм тэлефонных размоў Латыпава — працоўныя пытанні: камандзіроўкі, хімікаты, прыборкі баршчавіка, праца брыгады ва Ушачах... Другая тэма — актыўнасць Латыпава ў сваім раёне «Плошчы Перамен»: збор і прыняцце грашовых ахвяраванняў, набыццё тканіны на сцягі, удзел у маршах. Зачытваліся таксама ўрыўкі размоў з рознымі людзьмі пра грамадскае і палітычнае жыццё.
14:30. Пасля перапынку пасяджэнне працягнулася. Дзяржабвінаваўца зачытвае матэрыялы справы: агучвае ўрыўкі з тэлефонных размоў, што былі атрыманыя падчас праслухоўкі, якую спецслужбы вялі з чэрвеня 2020 года. Адвакатка на судзе звярнула ўвагу, што дакументы, якія агучваюцца, працэсуальна не аформленыя належным чынам — у іх няма назвы, яны не з'яўляюцца пратаколамі. Але суддзя сказаў, каб адвакатка агучыла гэта ў спрэчках бакоў, паведамляе «Вясна».
12:55 Абвешчаны перапынак да 14:30.
11:55
Рабаў працягвае агучваць урыўкі з розных тэлефонных званкоў Латыпава.
Адвакат Латыпава перапытвае:
— Як называецца дакумент, які вы аглашалі?
— Тут не ўказана, — гаворыць дзяржабвінаваўца.
— У сувязі з гэтым, паколькі дакумент не мае назвы, не з'яўляецца пратаколам, то ён не з'яўляецца доказам.
Суддзя сказаў адвакату агучыць гэта пазней, прэніях.
11:50 Дзяржабвінаваўца зачытвае сценаграмы тэлефонных размоў Латыпава.
11:30 Далей памочнік пракурора зачытвае, што было знойдзена ў тэчках: фотаздымкі пераліку грашовых сродкаў, якія перадаваліся Латыпаву для арганізацыі «Плошчы Перамен», фота Латыпава з сімволікай двара, нумар банкаўскай карты, куды пераводзіліся грошы для «Плошчы Перамен», лагатып «Радыё Свабода», скрыншоты, фота тканіны для ўпрыгожвання дома, фота ўдзелу Латыпава ў масавых мерапрыемствах, фота набытых калонак і гірлянд...
У тэчцы «Чаты» знойдзена інфармацыя, якая была пададзена Латыпавым у дэструктыўныя тэлеграм-каналы.
Падчас вобшуку кватэры, дзе жыў Лытыпаў, знайшлі банкаўскія карткі, пасведчанне члена ініцыятыўнай групы, чырвоную тканіну, чатыры бел-чырвона-белыя стужкі. Усё гэта далучана да доказаў па крымінальнай справе.
Памочнік пракурора зачытвае пратакол дадатковага агляду. Гэта апісанне відэазапісаў, узятых з чата «Плошча Перамен», дзе зафіксаваны момант затрымання Латыпава.
11:15 Памочнік пракурора Рабаў чытае матэрыялы справы, а менавіта — тое, што было знойдзена ў тэчках у тэлефоне Латыпава.
10:50 Сведкі сёння ў залю суда не прыйшлі. Суддзя чытае іх ранейшыя тлумачэнні па справе. З ранейшага допыту Латыпавай Ларысы Мікалаеўны: яна распавяла, што з сынам ніякіх адносін не падтрымлівае.
10:45 Маці Сцяпана Ларыса Латыпава прад'явіла хадайніцтва, каб не прысутнічаць на судовым працэсе ў якасці сведкі праз кепскае самаадчуванне і вялікую адлегласць ад Мінска
10:40 Каля дзясятка слухачоў запусцілі ў залу. Латыпаў — у «акварыуме» з аховай.