31 год таму была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

27 ліпеня 1990-га Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Такія ж дэкларацыі ў той час прымалі і іншыя савецкія рэспублікі, якія імкнуліся да незалежнасці ад Масквы.

998_2.jpg

25 жніўня 1991 года Вярхоўны савет надаў Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона. Гэта быў яшчэ адзін крок да незалежнасці, якая была здабыта пасля скасавання СССР у снежні 1991-га.

Дзень незалежнасці Беларусі адзначаўся 27 ліпеня з 1991-га да 1996 года. Пасля рэферэндума 1996-га свята сталі адзначаць 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Паводле «Еўрарадыё».