85 сутак на ўсіх. У Пінску за здымак у лесе асудзілі шасцярых чалавек

Напярэдадні Дня міліцыіі група жыхароў Пінска зрабілі калектыўны здымак у прылеглым лясным масіве. У руках пінчукі трымалі расцяжку з надпісам «З Дном міліцыі», а таксама БЧБ-сцягі. За гэта на суткі адправілі нават бацьку-адзіночку і інваліда. 

200170000366_241800.jpg

Сёння ў Пінску судзілі мясцовых жыхароў, якія напярэдадні Дня міліцыі сфатаграфаваліся ў лесе. Сілавікі палічылі гэта несанкцыяваным масавым мерапрыемствам і затрымалі мінімум шасцярых чалавек, піша «Белсат».

У выніку адбыўся суд. Вячаслаў Стогараў, Сяргей Будкевіч, Зміцер Ларыёнаў і Аляксандр Лявошка атрымалі па 15 сутак арышту. Дзяніс Сядых, які адзін выхоўвае непаўнагадовае дзіця, таксама асуджаны на 15 сутак, а інвалід трэцяй групы Сяргей Сцепанюк правядзе ў няволі 10 сутак.