Абвалілася шахта «Беларуськалію». Пад заваламі людзі

9 сакавіка ў рудніку трэцяга рудаўпраўлення «Беларуськалію» адбылося надзвычайнае здарэнне, паведамляе Радыё Свабода.

autorun.by

autorun.by

Міністэрства па надзвычайных сытуацыях паведаміла, што адбыўся выкід газу мэтану і абвальванне пароды. Пад заваламі ў шахце апынуліся два работнікі.
У паведамленні МНС гаворыцца: «Паводле папярэдняй інфармацыі пры праходцы горнай выпрацоўкі на 22б заходняй панэлі гарызонту -620 мэтраў адбылося абвальванне парод даху з выкідам газу (мэтан) і солі з масыву.
На дадзеным участку знаходзіліся двое рабочых. Работнікамі ваенізаванай горнавыратавальнай часткі прадпрыемства праведзены работы па разгазаванню дадзенага ўчастку для зніжэння канцэнтрацыі пароў мэтану ў паветры і пачатыя работы па разборцы завалы. Прычына таго, што адбылося, высвятляецца».
Дзяжурны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сказаў Радыё Свабода, што не ўпаўнаважаны даваць дадатковую інфармацыю пра здарэнне.