Ацяпленне ў кватэрах Мінска могуць уключыць на наступным тыдні

Камунальныя службы Мінска павінны быць гатовыя ўключыць ацяпленне ў жылых дамах ужо на наступным тыдні, заявіў сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. 



“Да канца тыдня чакаецца пахаладанне. У суботу, нядзелю прагназуюцца замаразкі. І камунальныя службы павінны быць гатовыя арганізаваць ўключэнне ацяплення ў жылых дамах ужо на наступным тыдні”, — цытуе Ладуцьку БелТА.

Ацяпленне ў сацыяльных установах сталіцы ўключылі 3 кастрычніка. Згодна з правіламі, цяпло спажыўцам першай групы пачынаюць падаваць пры ўсталяванні на працягу пяці дзён сярэднясутачнай тэмпературы ніжэй за 10 градусаў. Для жылфонду ацяпляльны сезон надыходзіць пасля таго, як на працягу пяці дзён сярэднясутачная тэмпература не падымаецца вышэй за 8 градусаў.

Усе спажыўцы і пастаўшчыкі цяпла сталіцы гатовы да пачатку ацяпляльнага сезона. Пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе 130 ЖЭС, а таксама ўвесь жылы фонд, установы адукацыі і аховы здароўя. У горадзе створаны неабходныя запасы топачнага мазуту і іншых відаў паліва.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: