Адна перамога і дзве паразы. Тры беларускія клубы стартавалі ў еўракубках

Старт у футбольнай ЛІзе канферэнцый сёння ўзялі барысаўскі БАТЭ, жодзінскае «Тарпеда» і брэсцкае «Дынама».
Стадыён «Паркен» у Капенгагене

Стадыён «Паркен» у Капенгагене

У другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый першыя матчы сёння правялі тры беларускія клубы.

Барысаўскі БАТЭ сустракаўся ў Батумі з мясцовым «Дынама». І перамог — 1:0.

У Капенгагене жодзінскае «Тарпеда» пацярпела буйную паразу ад аднайменнага дацкага клуба — 1:4.

Нарэшце, у чэшскім Пльзені брэсцкае «Дынама» саступіла тамтэйшай «Вікторыі» — 1:2.

Таксама сёння супраць люксембургскай «Фолы» згуляе салігорскі «Шахцёр». Пачатак матча ў 22.30.

Гульні ў адказ адбудуцца праз тыдзень, 29 ліпеня.   

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: