Аналітыка Ягора Лебядка могуць забраць на вайсковыя зборы

Ваеннага эксперта восенню могуць на 25 дзён паставіць «пад ружжо». Гэта вынікае з допісаў самога Ягора Лебядка ў фэйсбуку. 

Фота «Еўрарадыё».

Фота «Еўрарадыё».

Вядомага беларускага ваеннага эксперта Ягора Лебядка могуць забраць на вайсковыя зборы. Пра гэта ён паведаміў у адным з каментароў у фэйсбуку.

«Карацей, медкамісія, а потым у перыяд з 31 жніўня па 7 лістапада (пакуль не зразумела, калі дакладна) на 25 дзён на зборы з шанцамі 5/8», — адзначыў Ягор Лебядок. Шанцы «5/8» ён затым патлумачыў тым, што «на зборы плануюць адправіць пяць афіцэраў, а кандыдатаў пакуль восем».

Нагадаем, што ў сакавіку на вайсковыя зборы прызывалі іншага палітычнага аглядальніка Арцёма Шрайбмана.