Андрэй Дынько вызвалены пад абавязальніцтва аб яўцы, Андрэй Скурко ўзяты пад варту, лёс Ягора Марціновіча невядомы

Сёння пасля 10 раніцы галоўнага рэдактара часопіса «Наша гісторыя» Андрэя Дынько забралі з ізалятара на Акрэсціна і адвезлі ў СК, адкуль ён нядаўна выйшаў.

Андрэй Дынько

Андрэй Дынько


Верагодна, Андрэй застаецца падазраваным па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання), піша «Наша Ніва».

Андрэй Скурко ўзяты пад варту, пра гэта сям’і паведаміў участковы пасля зварота аб знікненні чалавека.

Андрэй і Наталля Дынько. Першае фота галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» на волі пасля 13 сутак на Акрэсціна

Андрэй і Наталля Дынько. Першае фота галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» на волі пасля 13 сутак на Акрэсціна


Лёс галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча ўсё яшчэ невядомы. Яго затрыманне скончылася ў 13:40, да гэтага часу следчыя павінны былі або абраць меру ўтрымання ў вяглядзе варты, або адпусціць іх. Але гэтага не адбылося.

Усе трое былі затрыманыя 8 ліпеня па падазрэнні ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У іх дома, у рэдакцыі выдання, у офісе бухгалтэрыі прайшлі ператрусы. Акрамя таго, Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта nn.by. Затрыманых адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна. Праз 10 дзён ім не прад’явілі абвінавачаньняў, але і не выпусцілі, затрымаўшы паўторна яшчэ на трое сутак па ч. 2 арт. 216 КК (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры).