Апеляцыя не дапамагла. Прысуд па «справе студэнтаў» пакінулі ў сіле

Сёння адбылося пасяджэнне, на якім разгледзелі апеляцыю на прысуд па гучнай «справе студэнтаў». У выніку прысуды 12 палітвязням засталіся нязменнымі. 

sprava_studentau_1_1.jpg

Па «справе студэнтаў» праходзілі 12 чалавек — 10 студэнтаў, выпускніца Алана Гебрэмарыям і выкладчыца Вольга Філатчанкава.

Усіх вінавацілі паводле ч. 2 арт. 17 КК («Злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове»), а таксама паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх»).

У выніку ўсе атрымалі рэальныя тэрміны пазбаўлення волі. Ксенія Сырамалот, Ягор Канецкі, Ілля Трахтэнберг, Таццяна Екельчык, Кася Будзько, Яна Арабейка, Вікторыя Гранкоўская, Анастасія Булыбенка, Марыя Каленік, Алана Гебрэмарыям, Вольга Філатчанкава асуджаныя на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі, Глеб Фіцнер — адзіны, хто прызнаў віну, — на 2 гады пазбаўлення волі.