Асудзілі чалавека, які зняў на відэа здарэнне з атракцыёнамі ў Александрыі. Яго затрымліваў КДБ

13 ліпеня прысуд вынес суд Шклоўскага раёна. Да суду Павел Пятроўскі знаходзіўся трое сутак у Шклоўскім РАУСе, распавядае «Свабода».

78b16147_dc82_40fc_94f7_cd35e7bc7b27_cx0_cy13_cw0_w1023_r1_s.webp

Прыватнага прадпрымальніка з Брэста Паўла Пятроўскага, які зняў, як вецер перакуліў надзіманыя атракцыёны на свяце ў Александрыі, асудзілі на 7 дзён арышту. Яго затрымліваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Паўла Пятроўскага затрымалі ў суботу 10 ліпеня. Афіцыйная прычына — ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка такой інфармацыі»).

Пятроўскі паехаў на фэст гандляваць сваімі таварамі як прадпрымальнік.

Паўлу Пятроўскаму 42 гады. Па адукацыі ён настаўнік гісторыі. Жанаты, у сям’і двое малых дзяцей: аднаму тры гады, другому — 10 месяцаў.

Надзвычайная сітуацыя здарылася на радзіме Аляксандра Лукашэнкі, дзе праходзіў фэст «Александрыя сустракае сяброў». Моцны вецер узняў у паветра батут, на якім забаўляліся дзеці. Спачатку Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што па медыцынскую дапамогу звярнуліся 5 чалавек — двое дзяцей і трое дарослых, стан усіх пацыентаў здавальняючы.