Барысаў. Мясцовыя жыхары прымусілі царкву адмовіцца ад планаў будаваць храм у парку

Барысаўская дыяцэзія адмовілася ад ідэі будаваць царкву ў ландшафтна-рэкрэацыйнай зоне на вуліцы Ватуціна ў Барысаве, паведамляе партал tut.by.

Фота: mlyn.by

Фота: mlyn.by

«Першапачаткова ў планах ініцыятыўнай групы прыхода ў гонар святога праведнага Іаана Кранштацкага было жаданне акультурыць зялёны куток прыроды паміж жылымі дамамі і ўпрыгожыць яго царквой. У працэсе абмеркавання дадзеныя прапановы далёка не ва ўсіх грамадзян мікрараёна сустрэлі разуменне і падтрымку; не бачыцца, на жаль, гэтага і ў перспектыве, — сказана ў афіцыйным звароце прэс-службы Барысаўскай дыяцэзіі. — Разам з тым праціўнікі будаўніцтва храма, як правіла, не адчуваюць варожыя пачуцці ў адносінах да Царквы як такой.

У сувязі з гэтым Барысаўскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняла рашэнне адмовіцца ад вылучанага ўчастка зямлі. Добрая, богаўгодная справа не можа здзяйсняцца ва ўмовах супрацьстаяння, рознагалоссяў і ўзаемных крыўд».


Нагадаем, рашэнне Барысаўскага райвыканкама вылучыць вялікі зямельны ўчастак у ландшафтна-рэкрэацыйнай зоне на вуліцы Ватуціна для будаўніцтва храмавага комплексу, які ўключае царкву, царкоўны шапік і нядзельную школу, выклікала непрыманне ў многіх жыхароў мікрараёна. Жыхары Ватуціна актыўна змагаўся за сваю зялёную зону, выступаючы супраць пабудовы храмавага комплексу. Людзі пратэставалі не супраць царквы, а супраць любой забудовы рэшткаў сасновага лесу, які апынуўся сярод шматпавярховак. Яны лічылі, што «будоўля на месца ландшафтна-рэкрэацыйная зона незаконныя» — і нават запісалі відэазварот да мясцовых уладаў і СМІ.