БАТЭ святкаваў гол у Батумі ў БЧБ-дэкарацыях (фота, відэа)

Барысаўчане — адзіныя з беларускіх клубаў, хто распачаў еўракубкі з перамогі.
Сёння БАТЭ перамог у Батумі мясцовае «Дынама» ў другім раундзе Лігі канферэнцый. Адзіны мяч на 83-й хвіліне забіў Павел Няхайчык.

Святкаваць пераможны гол паўабаронца пабег да сектара беларускіх заўзятараў, які быў скрозь аформлены ў бел-чырвона-белых колерах.

Гульня ў адказ паміж БАТЭ і батумскім «Дынама» пройдзе 29 ліпеня на «Барысаў-Арэне».

Крыніца фота і відэа — ТГ-канал «ЧестнОК», гумарыстычны ТГ-канал «Советская Белоруссия». 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: