Беларусь нарэшце адкрыла лік медалям на Алімпіядзе ў Токіа

Батуціст Іван Літвіновіч выйграў «золата».

byee7fb9c6f57.png

Сёння ў мужчынскіх спаборніцтвах па скачках на батуце беларус Іван Літвіновіч стаў першым.

Чэмпіён Рыа-2016 Уладзіслаў Ганчароў стаў чацвёртым.

Іван Літвіновіч набраў 61,715 бала.

Срэбра — у кітайца Дон Дона (61,235), бронза — у новазеландца Дылана Шміта (60,675).

Гэта першы медаль беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе-2020.

Івану Літвіновічу месяц таму споўнілася 20 гадоў. У 2019 годзе на чэмпіянаце свету ён узяў сярэбраны медаль у індывідуальных выступах.

Паводле «Нашай Нівы».