Беларуская мова ў СМІ: досвед Святланы Калінкінай

Ужо ў гэты панядзелак, 8 кастрычніка, у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча адбудзецца сустрэча з Святланай Калінкінай, вядомай журналісткай, якая вядзе перадачы на тэлеканале Белсат.

Фота Facebook

Фота Facebook


На сустрэчы Святлана Калінкіна падзеліцца сваім досведам і бачаннем па тэме "Беларуская мова ў СМІ".
Майстар-клас для навучэнцаў і ўсіх ахвотных адбудзецца а 18-й у офісе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.