Беларусы Польшчы і Турцыі правялі акцыі салідарнасці

Беларусы розных краін па-ранейшаму працягваюць падтрымліваць суайчыннікаў, якія засталіся на Радзіме.

242962310_850185452351590_6391995266619846100_n.jpg


Беларускі Беластока правялі марш з бел-чырвона-белымі парасонамі ў падтрымку смелых мінскіх дзяўчат. Апошнія, нагадаем, рэгулярна выходзяць міні-маршамі на мінскія вуліцы.

242918550_555796702169041_8842657571760563418_n.jpg


А беларуская дыяспара Турцыі напісала віншавальныя паштоўкі палітвязням — імяніннікам кастрычніка.