Блогерка Наста Пілюгіна выйшла на свабоду

15 сутак яна правяла ў ізалятары

photo_2021_08_14_09_54_13.jpg

Блогерка Наста Пілюгіна выйшла на свабоду. 15 сутак яна правяла ў ізалятары/
Таксама сёння вызвалілі яе хлопца Уладзіслава Піртаня. Іх судзілі за «непадпарадкаванне службовай асобе».
Перад судом Пілюгіну, якая вядзе падкаст dzigital, дапытвалі ў КДБ у якасці сведкі па справе аб тэрарызме, падпіску аб неразгалошванні яна не давала. Наста звярнула ўвагу, што дапытвалі яе не па крымінальнай справе, а па біяграфіі, а потым адвезлі дадому, дзе супрацоўнікі КДБ правялі ператрус