Блогерку Насту Пілюгіну ўсё ж затрымалі. Яе канал захоплены (абноўлена)

Пасля ператрусу затрымалі блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца Уладзіслава Піртаня, паведамляюць праваабаронцы.

2208dbf9_fc24_4ad9_ba4d_49b7f04f6ae9_cx0_cy7_cw0_w1080_h608_s.webp

Учора раніцай у Мінску затрымалі блогерку Насту Пілюгіну, вядоўцу падкасту dzigital. Каля 11-й Наста выйшла з дому да машыны, якая стаяла ў двары, па ноўтбук, і знікла. З дапамогай праграмы «лакатар» на айпадзе яе хлопец убачыў, што яна недзе на завулку Казлова (там знаходзіцца Упраўленне КДБ па Мінску).

Пасля 17 гадзін Наста патэлефанавала свайму хлопцу Уладзіславу і сказала, што едзе дадому. Але да іх дадому прыйшлі сілавкі з ператрусам. Пасля гэтага Уладзіслаў стаў недасяжны. Ператрус адбываўся да вечара, пасля чаго зноў затрымалі Анастасію і яе хлопца Уладзіслава Піртаня. Прычыны затрымання і іх месцазнаходжанне пакуль невядомыя.

Канал затрыманай блогеркі Насты Пілюгінай захоплены.

photo_2021_07_30_11_18_33.jpg