Чатырох мінчан будуць судзіць за ўзлом базы ГУУС Мінгарвыканкама

Пракуратура горада Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да чатырох сталічных жыхароў, якім у розным спалучэнні інкрымінуюцца ўзлом базы даных Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама, ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама падрыхтоўка і ўдзел у масавых беспарадках.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Згодна з матэрыяламі справы 35-гадовы Д., дзейнічаючы сумесна з 32-гадовым К. і 35-гадовым А., з дапамогай шкоднаснага ПА атрымаў несанкцыянаваны доступ да кампутарных сістэм КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» і ГУУС Мінгарвыканкама. Пасля чаго абвінавачаныя для перашкоджання нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржаўных органаў скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў, а таксама ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю.
Акрамя таго паведамляецца, што Д., А. і К., а таксама 33-гадовы С. летам і восенню 2020 года падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў рухаліся ў складзе натоўпу па праспектах і вуліцах Мінска, чым блакавалі і заступалі шлях гарадскому пасажырскаму транспарту, груба парушалі грамадскі парадак. На законныя патрабаванні прадстаўнікоў органаў унутраных спраў не рэагавалі.
Тады ж абвінавачваныя набылі паляўнічы карабін, патроны да яго, святло-шумавыя патроны, гладкаствольную паляўнічую стрэльбу, нож, бронекамізэльку, радыёстанцыі, пнеўматычную зброю, піратэхнічныя вырабы, а таксама іншыя прадметы і прылады, якія валодаюць кідальнымі і паражальнымі ўласцівасцямі. Як паведамляе пракуратура, мужчыны мелі намер выкарыстоўваць названыя прадметы пры ўдзеле ў масавых беспарадках. Свой злачынны намер яны не давялі да канца, паколькі іх затрымалі праваахоўнікі.
Абвінавачаныя Д. і А., дзейнічаючы з іншымі асобамі, набылі аэразольную фарбу ў балончыках, малярныя пэндзлі, пальчаткі, стужкі, трафарэты і іншыя прадметы, з дапамогай якіх восенню 2020 года нанеслі на фасады будынкаў надпісы і малюнкі пратэснага характару, а таксама замацавалі стужкі ў грамадскіх месцах.
У выніку такіх дзеянняў нанесены ўрон ГП «ЖЭУ №6 Фрунзенскага раёна г. Мінска» на суму звыш 2 тыс. рублёў.
Па выніках вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры горада Мінска прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, аб'ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў і пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага:
Д. — па арт.341, ч.1 арт.342, ч.1 арт.13, ч.2 арт.293, ч.1 арт.350, арт.352, ч.1 ст.354 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
А. — па арт.341, ч.1 арт.342, ч.1 арт.13, ч.2 арт.293, ч.1 арт.350, арт.352 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
К. — па ч.1 арт.342, ч.1 арт.13, ч.2 арт.293, ч.1 арт.350, арт.352 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
С. — па ч.1 арт.342, ч.1 арт.13, ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску.
Ужытую раней да абвінавачаных меру стрымання пракурор пры накіраванні справы ў суд пакінуў ранейшай — заключэнне пад варту.
prokuratura.gov.by