Другі этап павелічэння хуткасці на МКАД будзе рэалізаваны14 кастрычніка

З 14 кастрычніка будзе рэалізаваны другі этап праекта па павелічэнні хуткасці на Мінскай кальцавой аўтадарозе па 3-яй паласе руху да 100 км/г на ўчастку ад Лагойскага тракту да праспекта Пераможцаў, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 



mkad.jpg

Выключэнне складзе ўчастак знешняга кальца ад 42 да 44 км у сувязі з яго канструктыўнымі асаблівасцямі. Тут на падзяляльнай паласе ўсталююць канструкцыі з дарожным знакам 3.24.1 «Абмежаванне максімальнай хуткасці» і знакам дадатковай інфармацыі 7.14 «Паласа руху», перадае БелаПАН.

Першы этап праекта па павелічэнні хуткасці руху па трэцяй паласе МКАД да 100 км/г быў рэалізаваны 9 кастрычніка на ўчастку ад вуліцы Байкальскай да вуліцы Скарыны ў абодвух напрамках.

У выніку агульная даўжыня участкаў з павышаным хуткасным рэжымам руху на МКАД складзе 39 км.

Нагадаем, 3 верасня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дазволеную хуткасць руху па МКАД можна павялічыць да 120 кіламетраў у гадзіну (цяпер — 90). «Трэба да 120 кіламетраў у гадзіну павялічваць і па іншых дарогах. Нагадаеце, каб ўнеслі прапанову», — даручыў ён. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: прымаць рашэнне аб усталяванні тых ці іншых хуткасных абмежаванняў на аўтадарогах павінны ў першую чаргу транспартныя службы, а не міліцыя.

Варта адзначыць, што пасля павелічэння хуткасці на першым участку МКАД да 100 км/г на наступны дзень на гэтым участку рэзка ўзрасла аварыйнасць.