Дзень агурка

Ужо некалькі гадоў запар шклаўчане адзначаюць незвычайнае свята — свята агурка.

Вось і ў гэтым годзе 8 жніўня такое мерапрыемства адбылося ў Шклове каля скульптурнай кампазіцыі «Агурок» і на плошчы каля раённага Дома культуры.

Вырошчваннем і продажам агуркоў шклаўчане займаюцца вельмі даўно, таму да гэтай гародніны ставяцца з вялікай павагай. Ураджэнцы іншых раёнаў Магілёўшчыны нават называюць шклаўчан «агурэчнікамі». Ну а пасля таго, як у горадзе ў 2007 годзе з’явіўся помнік агурку, Шклоў стаў безумоўнай сталіцай гэтай гародніны для ўсёй Беларусі.
На свяце былі арганізаваны выставы работ народных майстроў, выстава-продаж кветак, тэхнікі для апрацоўкі агародаў і шэраг іншых цікавых мерапрыемстваў. Плошча каля Дома культуры на пэўны час ператварылася ў своеасаблівую гандлёвую слабаду, дзе размясціліся агурковыя павільёны. Там можна было не толькі набыць агуркі ў любым выглядзе, а і паспытаць розныя стравы з агуркоў і іншай гародніны, атрымаць рэцэпты на любы густ.

Іван Барысаў