Дзяржкантроль знайшоў у Магілёўскай вобласці помнікі архітэктуры, якія нікому не належаць

У ходзе маштабнай праверкі стану гісторыка-культурных каштоўнасцяў Магілёўскай вобласці былі выяўлены шматлікія парушэнні.



27ff8cf6f0ea.jpg

Касцёл у вёсцы Расна Дрыбінскага раёна

Толькі ў 8 раёнах вобласці зацверджаны праграмы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны на сваіх тэрыторыях, чаго патрабуе заканадаўства, — паведамляе сайт КДК Беларусі.


У вобласці адразу 6 «нічыйных» помнікаў культуры


У ходзе праверкі не знайшлося гаспадароў будынка былой сінагогі ў Быхаве,касцёла ў вёсцы Расна Дрыбінскага раёна (на фота), касцёла Святога Мікалая ў Княжыцах, царквы ў Сяльцы Мсціслаўскага раёна, касцёла езуітаў у Мсціславе і вала «Фрыдрых Вільгельм», які ўваходзіць у склад Бабруйскай крэпасці.


З-за адсутнасці ўласніка, на помнікі культуры не заключана ахоўнае абавязацельства паміж Міністэрствам культуры і ўласнікам аб'екта, як таго патрабуе заканадаўства.
 

Грошай на рэстаўрацыю няма, а вінаватая ў гэтым вобласць


Правяраючыя канстатавалі, што з-за недастатковага фінансавання многія помнікі культуры знаходзяцца ў аварыйным стане альбо маюць патрэбу ў рамонце. Пры гэтым з-за адсутнасці сродкаў іх кансервацыя не праводзіцца.
 


Дрэнны стан аб'ектаў паказвае на адсутнасць у галіне эфектыўнай сістэмы рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, — паведамілі ў Дзяржкантролі.


Помнікаў стане менш, а грошы возьмуць у прадпрымальнікаў


Дзяржкантроль прапанаваў выключыць асобныя помнікі культуры з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў у сувязі з кепскім станам. Таксама ў дзяржкантролі лічаць неабходным удасканальваць парадак ажыццяўлення адлічэнняў ад прадпрымальніцкай дзейнасці на аднаўленне і кансервацыю помнікаў культуры і гісторыі.
 


Паводле gorad.by


Фота: tomkad.livejournal.com