Філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Яго не вызвалілі пасля 10 сутак затрымання.

photo_2021_08_15_10_19_07.jpg

Філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Яго падазраюць па арт. 342 КК (арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Учора скончыліся 10 дзён затрымання Мацкевіча: яго мусілі ці адпусціць, ці выставіць абвінавачанне.