Гадавіну незалежнасці Беларусі адзначаць салютам

Менавіта такім чынам вырашылі адсвяткаваць 25 жніўня сябры ініцыятывы “Беларуская нацыянальная памяць”.  



104751.jpg

Нагадаем, дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР дэпутаты прынялі яшчэ 27 ліпеня 1990 года, аднак рэальную моц яна набыла толькі 25 жніўня 1991-га. Менавіта з гэтага дня наша краіна стала фактычна самастойнай. Праз тры тыдні, 19 верасня, БССР змяніла назву і дзяржаўныя сімвалы. Поўнае замацаванне незалежнасці адбылося ў снежні 1991 года, калі было падпісанае Белавежскае пагадненне і Савецкі Саюз быў ліквідаваны.

У Беларусі афіцыйна гэты дзень не адзначаецца, а ва Украіне 24 жніўня адзначаюць Дзень незалежнасці (украінцы прагаласавалі на дзень раней).

"Беларуская нацыянальная памяць" на сваёй старонцы ў facebook звярнулася да беларусаў. “Дваццаць два гады таму, 25 жніўня 1991 года а 20 гадзіне 12 хвіліне, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закону. Хай салют 25 жніўня а 20 гадзіне 12 хвіліне будзе нашым напамінам пра той славуты і лёсавызначальны дзень”, — гаворыцца ў звароце.  

euroradio.fm