«Хлопец дастаў сцяг, яго адразу павалілі». Падрабязнасці затрымання на ранішнім маршы

«Стаяла машына ДАІ, хлопец дастаў сцяг, яго адразу павалілі», — чытачы @nashaniva распавялі пра ранішнія затрыманні на маршы ў Кунцаўшчыне
Марш на Прытыцкага 15 красавіка 2021 года

Марш на Прытыцкага 15 красавіка 2021 года

Сёння зранку на Прытыцкага адбыўся невялікі марш. Як паведамляюць чытачы @nashaniva, затрымалі некалькі чалавек. Відавочцы пішуць, што каля 26-й паліклінікі ў Кунцаўшчыне каля 08:20 бачылі чалавека ў наручніках, які ляжаў, а каля яго стаяў характэрны сіні бус.

«Хутчэй за ўсё, гэта была выпадковасць. Стаяла ДАІ, хлопец дастаў сцяг у іх пад носам, не звярнуўшы ўвагі. Яго адразу павалілі, паклікалі бус, вось і ўся спецаперацыя. Магчыма, яшчэ аднаго затрымалі, хто з ім побач быў. Пакуль невядома».


Відэа з затрыманым Дзмітрыем Паляковым ужо з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Таксама з'явілася відэа і з другім затрыманым. Таксама з'явілася відэа і з другім затрыманым — праваабаронцы паведамiлi, што яго завуць Аляксей Бусел. 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: