«Іх адпачынак крыху зацягнуўся». Аўтар «СБ» прапанаваў знішчыць у Беларусі нямецкія могілкі

«Зямля быццам бы не бясплатная, а так атрымліваецца, што яны яе кавалачак усё ж захапілі». Юрый Церах, што друкуецца ў выданні «СБ — Беларусь Сегодня» апанаваў знішчыць у Беларусі могілкі, дзе пахаваныя нямецкія салдаты, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны

Могилки каля Бярозы. Фота www.realbrest.by

Могилки каля Бярозы. Фота www.realbrest.by

Юрый Церах у "СБ — Беларусь Сегодня" прапанаваў знішчыць у Беларусі нямецкія могілкі. Ён лічыць, што гэта нармальна —  так паступаць з пахаваннямі, таму што "ідзе вайна" — "праз санкцыі, падрыхтоўку экстрэмістаў, расхістванне грамадства, спробы задушыць краіну без фармальнага абвяшчэння вайны". І Германія, нібыта, прымае ў гэтай вайне непасрэдны ўдзел.

"Можа, нам варта з усёй павагай сабраць усе гэтыя парэшткі салдат вермахта і адправіць іх таварным вагонам на радзіму дзядулі Гітлера? Ім там мясцовыя неанацысты на магілах свастыкі маляваць пачнуць, і ўсе будуць задаволеныя, — піша Церах. — Ну а праўда, навошта ім ляжаць у беларускай зямлі? Яны прынеслі нашаму народу толькі гора і смерць, але пахаваныя тут. Як па мне, іх адпачынак крыху зацягнуўся. Ды і зямля быццам бы не бясплатная, а так атрымліваецца, што яны яе кавалачак усё ж захапілі".

На тэрыторыі Беларусі цяпер існуюць некалькі могілак, дзе пахаваныя нямецкія салдаты і афіцэры, якія загінулі тут падчас Другой сусветнай вайны. Праца па перапахаванні вядзецца з пачатку нулявых гадоў. Займаецца гэтым грамадская арганізацыя "Народны саюз Германіі па доглядзе за ваеннымі пахаваннямі". Яна супрацоўнічала, у тым ліку, і з 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Паводле belaruspartisan.by