Інжынера «Нафтана» арыштавалі на 15 сутак за фота з плакатам «Я/МЫ TUT.BY»

Інжынера-канструктара «Нафтана арыштавалі на 15 сутак за фота з плакатам «Я/МЫ TUT.BY» у Instagram, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

glavnaya_3_1.jpg


41-гадовы інжынер-канструктар Аляксандр Балонкін працуе на заводзе «Нафтан» і з'яўляецца намеснікам старшыні незалежнага прафсаюза. Мужчыну затрымалі 27 верасня на працы і склалі на яго пратакол паводле арт 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць»). Да матэрыялаў справы быў прыкладзены скрыншот публікацыі, на якім мужчына стаіць з плакатам «Я / МЫ TUT.BY».
Аляксандр Балонкін у судзе не прызнаў сябе вінаватым і спрабаваў высветліць, як міліцыя даведалася, што гэтая старонка ў Instagram належыць яму. Паводле слоў мужчыны, у яго няма асабістай старонкі. Нягледзячы на гэта, суддзя Зінаіда Балаболава арыштавала яго на 15 сутак за «экстрэмісцкі» лагатып на фота ў Instagram.