Кіраўніцтва крамы "Практык" прабачылася

Гісторыя з аховай крамы "Практык" у Бабруйску атрымала працяг.



praktyk.jpg

Два дні таму мы пісалі (і паказвалі) пра тое, што ахова бабруйскай крамы "Практык" аднеслася да нашага чытача Васіля Казлова як да патэнцыйнага злодзея. Яны спрабавалі не прапусціць яго ў краму, патрабавалі прадаставіць для нагляду заплечнік. Толькі пасля таго, як Васіль пачаў здымкі, яму дазволілі ўвайсці ў гандлёвую залу. Відэа сваёй размовы з аховай хлопец даслаў нам.

Пасля публікацыі інфармацыі на нашым сайце Васіль накіраваў на адрас кіраўніцтва крамы электронны ліст, дзе апісаў усё, што з ім адбылося ў краме, а таксама дадаў спасылку на публікацыю. У адказ кіраўніцтва крамы прынесла свае прабачэнне Васілю Казлову і паведаміла, што "информация принята и пущена в ход".

Васіль лічыць, што гэта ўжо немалаважна для стварэння цывілізаваных адносін паміж пакупнікамі і аховай крамы.