Кватэру Вольгі Вялічка ўзламаў Следчы камітэт

З восені жанчына не ў Беларусі.

photo_2021_08_02_16_16_30.jpg

Кватэру Вольгі Вялічка, якая кіравала дзіцячым хоспісам у Гродне, узламаў Следчы камітэт.
«На мой запыт "Што гэта было?" які адказ? Правільна. Вас гэта не датычыцца. У прамым сэнсе гэтай фразы. Мне не дазволена праз электронны зварот даведацца,  што гэта было», — напісала яна ў Facebook.
Учора стала вядома, што ўлады ўнеслі Вольгу Вялічку ў спіс Інтэрпола. З восені жанчына не ў Беларусі. У снежні на яе завялі крымінальную справу, жанчыну падазраюць у злоўжыванні спонсарскай дапамогай.