Ліквідуюць яшчэ адну легендарную арганізацыю — «Талаку»

Легендарную грамадскую арганізацыю Гомельшчыны «Талаку» хочуць ліквідаваць.

photo_2021_08_26_12_57_35.jpg

Суд аб ліквідацыі вядомага аб’яднання, якое дзейнічае з канца 1980-х гадоў, прызначаны на 15 верасня, паведамляе тэлеграм-канал «Штодзень».

За гады існавання краязнаўчай арганізацыі з яе шэрагаў выйшлі дзясяткі вядомых беларусаў. Сярод іх -- лідар гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі, бард і музыка Зміцер Вінаградаў, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў і іншыя. 

Арганізацыя займалася адраджэннем старадаўніх беларускіх народных абрадаў, збіраннем фальклора і рэканструкцыяй аўтэнтычных святаў.