Скандал на Алімпійскіх гульнях: бягуху Крысціну Ціманоўскую хацелі гвалтам вывезці ў Беларусь

Лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую паспрабавалі гвалтоўна вывезці з Алімпійскіх гульняў. Два дні таму яна раскрытыкавала рашэнне беларускіх спартыўных чыноўнікаў на сваёй старонцы ў інстаграм.

fd890fbd7d97d720dfe2ad31fa0e4b40.jpg

21:44 Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў у спартыўны арбітражны суд у Лазане заяву аб адмене рашэння адхіліць Крысціну Ціманоўскую ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях.

«Крысціна Ціманоўская і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці дапускаюць, што ў сувязі са сціснутымі тэрмінамі разгляду заявы выступленне Крысціны на Алімпіядзе можа не адбыцца. Нагадаем, старт запланаваны на 2 жніўня. У той жа час парушэнне фундаментальнага права Ціманоўскай на ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, аднаўленне такога права і недапушчэнне такіх абуральных парушэнняў беларускай уладай у будучыні з’яўляецца нашай агульнай асноўнай задачай» — гаворыцца ў паведамленні.21:14 Прадстаўнікі Міжнароднага Алімпійскага камітэта і аргкамітэта Алімпійскіх гульняў у Токіа пагутарылі з Крысцінай Ціманоўскай.

«Сёння ўвечары МАК і аргкамітэт пагаварылі з Ціманоўскай. Яна з уладамі аэрапорта Ханэда, цяпер яе суправаджае супрацоўнік аргкамітэта. Яна сказала нам, што адчувае сябе ў бяспецы. МАК і аргкамітэт працягнуць весці перамовы з Ціманоўскай, каб вызначыць наступныя крокі», — цытуе паведамленне прэс-службы МАК «Наша Ніва».20.44. Міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кульганэк выказаўся наконт сітуацыі з Крысцінай Ціманоўскай, назваўшы сітуацыю «скандальнай». Ён прапанаваў атлетцы візу для ўезду ў Чэхію, міжнародную дапамогу і заяіў, што ёй гатовае дапамагчы пасольства Чэхіі ў Японіі.

Ціманоўская тым часам сустрэлася з прадстаўніком Міжнароднага Алімпійскага камітэта, піша «Наша Ніва».20:38 Тэлеграм-канал «Нік і Майк» апублікаваў 20-хвілінны запіс размовы нібыта двух членаў дэлегацыі Беларусі з Крысцінай Ціманоўскай. Яны кажуць ёй збірацца дадому і абвінавачваюць яе ў крытыцы спартовых чыноўнікаў, піша «Наша Ніва».

Галасы на запісу, як паведамляецца, належаць галоўнаму трэнеру зборнай Юрыю Маісевічу, другі — члену беларускай дэлегацыі.

Мужчыны кажуць, што Ціманоўскай трэба прыехаць дадому і заціхнуць. Бо праз яе публікацыю ў сацсетках «людзі могуць застацца без працы».

Чыноўнікі патрабуюць у тым ліку вярнуць сутачныя грошы і даводзяць дзяўчыну да слёз.


«Наша Ніва» прыводзіць некаторыя цытаты з размовы прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі з Крысцінай Ціманоўскай:

  • «Если ты хочешь выступать дальше выступать за Республику Беларусь, то послушай. Приедь и просто поедь домой, к родителям, и просто отпусти эту ситуацию».
  • «Мне надо отчитываться. Там получается 350 долларов, надо тебе их сдать, потому что это подотчетные деньги. Это суточные, которые ты недобудешь».
  • «Надо вот это сделать, понимаешь? Правильно поступить. Мы спокойно подаем в оргкомитет, что у тебя травма, решаем этот вопрос, и ты спокойно уезжаешь. И я тебе обещаю, что ты останешься в легкой атлетике».
  • «Но ты поверь, я не свою жопу спасаю и не жопу кого-то. <…> Раз нам предложено так – мы должны подчиниться и поступить так, понимаешь? Подчиниться и поступить так».

20:00 У аэрапорт Ханэда ў Токіа, адкуль сёння ў Беларусь спрабавалі вывезці лёгкаатлетку Крысціну Цімонаўскую, прыбыла японскі адвакат па справах бежанцаў, паведамляе ТАСС.

Прадстаўніца Усеяпонскай асацыяцыі адвакатаў па справах бежанцаў паведаміла, што прыехала па ўласнай ініцыятыве, дзяўчына з ёй не звязвалася.
19.54 Беларускую лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую, якую сёння спрабавалі вывезці з Токіа ў Беларусь, перавозяць у бяспечнае месца.

Пра гэта піша спартыўнае выданне SportsHochi са спасылкай на прадстаўніка праваабарончай арганізацыі, перадае REFORM.by.

Выданне паведамляе, што «яна пераязджае ў бяспечнае месца» і мае намер падаць заяву аб прадстаўленні прытулку, гаворыцца ў матэрыяле.Лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую з беларускай каманды дэпартуюць з Токіа, паведамляе Фонд спартыўнай салідарнасці. Два дні таму яна раскрытыкавала рашэнне беларускіх спартыўных чыноўнікаў на сваёй старонцы ў інстаграм.«Прадстаўнікі беларускай нацкаманды дэпартуюць лёгкаатлетку, ёй тэрмінова купілі білет на самалёт, зараз вязуць з рэчамі ў аэрапорт.
Заўтра ў яе павінен быў адбыцца старт на 200 метраў, прадстаўнікі зборнай яе не дапускаюць і адпраўляюць у Мінск», — піша @zozhteam.
Справа ў тым, што Ціманоўскую абавязалі бегчы эстафету 4х400, хоць гэта не яе дыстанцыя, яна выступае на 100 і 200 метраў.
«Аказваецца, наша вельмі стромкае начальства вырашыла як звычайна ўсё за нас. Яны наблыталі з дзяўчынкамі, у якіх не хапае дастаткова тэстаў, каб прыляцець на іх першую ў жыцці Алімпіяду, і яны вырашылі зрабіць ход канём і запусціць мяне ў эстафету. Чаму ж мы павінны расплачвацца за вашыя касякі?», — абурылася Крысціна ў сторыс.
Па словах Крысціны Ціманоўскай, ніякіх прэтэнзій да яе за крытыку чыноўнікаў прадстаўнікі беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Токіа не агучвалі. Ёй проста загадалі збіраць рэчы.
13:40 Зараз Ціманоўская знаходзіцца каля трэцяга тэрміналу аэрапорту Токіа (Gate 113). Яна шукае паліцыю ці прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Нумар рэйса, на які набылі квіток Крысціне – ТК 0199.
14:08 Да Крысціны Ціманоўская прыбылі паліцыя і валанцёры. Паводле звестак Паўла Латушкі, Ціманоўскую суправаджаюць тры мужчыны плотнага целаскладу.

Фота REUTERS/Issei Kato

Фота REUTERS/Issei Kato


14:39 Крысціна Ціманоўская заявіла @euroradio, што яна плануе прасіць прытулак у Еўропе. Паводле папярэдняй інфармацыі, лёгкаатлетка вырашыла звярнуцца ў амбасаду Аўстрыі ў Токіа. Беларускі фонд спартовай салідарнасці ўжо звярнуўся ў Міжнародны алімпійскі камітэт з нагоды сітуацыі, якая цяпер складваецца вакол яе. На пытанне, ці баіцца яна ляцець у Беларусь, Ціманоўская адказала: "Так".
14:53 НАК пракаментаваў сітуацыю з Крысцінай Ціманоўскай. Як сцвярджаюць у беларускай дэлегацыі на Алімпіадзе, дактары выдалі заключэнне аб "эмацыянальна-псіхалагічным стане" атлеткі, пасля чаго было вырашана адазваць яе заяўку на наступныя спаборніцтвы.
14:55 Прадстаўнік беларускай дыяспары ў Японіі Алег Ждан паведаміў, што ў сувязі з інцыдэнтам вакол высылкі Ціманоўскай ў аэрапорт Токіа прыбыла здымачная група тэлекампаніі NHK. Гэта найбуйнейшы тэлеканал Японіі.
Кіраўнік еўрапейскіх Алімпійскіх камітэтаў Спірас Капралас запатрабаваў ад МАК неадкладнага ўмяшання ў інцыдэнт з дэпартацыяй Ціманоўскай. Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што вывучае сітуацыю.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне кантактуе з дыпламатамі шэрагу краін, каб забяспечыць міжнародную абарону для Крысціны Ціманоўскай. Каманда НАК ужо звязался з МЗС Аўстрыі і Польшчы. Сама Ціманоўская, паводле звестак НАК, знаходзіцца ў аэрапорце пад аховай японскай паліцыі. Прадстаўнікі алімпійскай дэлегацыі Беларусі спрабуюць вярнуць яе ў алімпійскую вёску.
16:30 У аэрапорт Ханэда выехалі прадстаўнікі японскага МЗС. Яны збіраюцца сустрэцца з Крысцінай Ціманоўскай.
17:30 Беларуска, якая жыве ў Токіа, распавяла карэспандэнту ТАСС, што гатова ў выпадку неабходнасці даць прытулак у сябе Крысціне Ціманоўскай.
«Я даведалася аб навінах з Telegram-каналаў і адразу прыехала [ў аэрапорт]. Яна ж зусім адна, раптам ёй спатрэбіцца дапамога», — прыводзіць яе словы агенцтва.