Лукашэнка павіншаваў Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем з дня нараджэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.



2014_01_27_tk.jpg

«Сёння Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі актыўна развіваецца і плённа працуе ў грамадскай, дабрачыннай і сацыяльнай сферах», —гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пастырская і духоўная дзейнасць Тадэвуша Кандрусевіча і ў далейшым «будзе спрыяць умацаванню хрысціянскіх традыцый, умацаванню грамадзянскага міру і згоды, развіццю канструктыўных адносін паміж дзяржавай і Рымска-каталіцкай царквой».
Паводле "Нашай Нівы"