Лукашэнка ўзяўся за габрэяў

Пра пасланне прэзідэнта Беларусі — Уладзімер Някляеў, Андрэй Саннікаў, Павел Шарамет.



9a42e4fc_32ed_410a_a597_b4c9d6fc30c4_w640_r1_s_cx0_cy5_cw0.jpg

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: Сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да парламента краіны са штогадовым пасланнем, заявіў, што ягоная краіна застаецца «востравам стабільнасці і парадку». Лукашэнка сказаў, што нягледзячы ні на якія размовы, стратэгічным прыярытэтам Беларусі застаюцца адносіны з Расіяй.

 

Штогадовае пасланне прэзідэнта Лукашэнкі і сітуацыю ў Беларусі мы сёння абмяркуем з нашым госцем — Паўлам Шараметам, стваральнікам сайта «Беларускі партызан».

 

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: Вось пра габрэяў — гэта нейкі нечаканы пасаж. У чым там праблема? Нейкі правайдэр Юры Зісер не падпарадкоўваецца «вертыкалі» ўлады?

gdb.rferl.org__23feb0fc_5725_4_713fa0371ee387e71e3a910c057e24b3.jpeg

Павел Шарамет

Павел Шарамет: Пасаж пра габрэяў — гэта з разраду ляпаў. Лукашэнка ў пытаннях талерантнасці, нацыянальнасцяў ня вельмі акуратны. Калі з візітам перад мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі да яго прыязджалі міністр замежных спраў Польшчы Сікорскі і міністр замежных спраў Нямеччыны Вестэрвеле, Сікорскі загаварыў пра нацыянальныя меншасці, пра праблему палякаў, таму што шмат палякаў жывуць у Беларусі, і Лукашэнка разышоўся. Ён сказаў: «У нас няма ніякіх праблемаў з меншасцямі. У нас ёсць толькі праблемы з геямі». І пасыпаўся шэраг нецэнзурных эпітэтаў. Ён вельмі доўга праходзіўся па гомасэксуалістах і лесбіянках: каго выслаць з краіны, каго не выслаць. Не ведаючы (або наўмысна гэта робячы), мабыць, што спадар Вестэрвеле не хавае сваёй сексуальнай арыентацыі.

 

Так і цяпер пра габрэяў. Зісер — гэта кіраўнік аднаго з парталаў у Беларусі, буйнога інфармацыйнага партала — гэта і пошта, і розныя інфармацыйныя сервісы. І Лукашэнка закрануў тэму, што журналісты сеюць паніку, і Зісер таксама са сваім парталам сее паніку, крытыкуе. «Але наогул гэтыя габрэі... я з імі працую, я даручыў іншаму габрэю ў нашым урадзе — вазьмі ўсіх сваіх габрэяў пад кантроль». Ён назваў прозвішча былога губернатара Гарадзенскай вобласці Шапіры. Карацей, ён так захапіўся; мабыць, яму спадабалася гісторыя з кантролем над габрэямі, што ён «нагаварыў сорак бочак арыштантаў», запалохаў беднага Зісера і ўсіх астатніх. У зале сядзеў галоўны рэдактар галоўнай прэзідэнцкай газеты «Савецкая Беларусь» Павел Ізотавіч Якубовіч. І Лукашэнка, паказваючы на яго пальцам, сказаў: «І вось таксама тут габрэй Якубовіч сядзіць і дрыжыць. Але мы ня крыўдзім габрэяў». Карацей, «Астапа панесла». Але нічога такога страшнага там не было.

 

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: А ці атрымалася яму апраўдаць свае непаслядоўныя паводзіны ў плянах на Дзень Перамогі?

 

Павел Шарамет: Гэта была даволі слізкая тэма. У Беларусі забароненыя георгіеўскія стужкі. Афіцыйна яны не забароненыя, але яны ўказам кіраўніцтва, чыноўнікаў практычна выцесненыя з прасторы. Іх замянілі афіцыйнымі чырвона-зялёнымі стужкамі з белай яблыневай кветкай. І як прынята ў Беларусі, усіх абавязалі насіць гэтыя новыя стужкі — «Стужкі Перамогі». Цяпер георгіеўскія стужкі для беларусаў асацыююцца з агрэсіяй, з імперыяй, узбуджаюць нейкія, як лічаць многія людзі, імперскія настроі ўнутры беларускага грамадства. Гэта адбылося напярэдадні мінулага 9 траўня, а ў гэтым годзе гэта ўжо было аформлена афіцыйна. Правялі вялікі форум, на якім Лукашэнка выступаў, а вакол яго стаялі гіганцкія шкляныя кубы, забітыя яблыкамі. І яму ва ўрачыстай абстаноўцы вынеслі вялікую стужку чырвона-зялёную з яблыневым колерам. І ў гэты раз у сваім пасланні ён казаў: «Я павінен 9 мая быць са сваім народам. Я паеду 8 мая ў Маскву, але вярнуся, і нас усе зразумеюць. Крэмль ухваліў».

 

А потым ён стаў разважаць пра «рускі свет» і заблытаў. Ён сказаў: Мы, беларусы, але мы рускія, мы хочам жыць у асобнай кватэры, але мы — «рускі свет», але мы не за той «рускі свет», а за іншы «рускі свет». Так мы і не зразумелі: мы, беларусы, — рускія, або мы ўсё ж такі беларусы, ці мы нейкія асаблівыя рускія.

 

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: У нас на прамой сувязі Уладзімер Някляеў, беларускі паэт і празаік, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі.

Уладзімір Пракопавіч, чым Вам запомнілася пасланне прэзідэнта Лукашэнкі да нацыі і парламента?

gdb.rferl.org__74a069ce_4f32_4_56fb61908eb0e27c237512ab950cff11.jpeg

Уладзімер Някляеў

Уладзімір Някляеў: Я ўжо даўно ня слухаю тое, што кажа Лукашэнка. Ну, ёсць выканаўцы скетчаў і анекдотаў лепей, чым ён. Але нікуды не схаваешся ад званкоў знаёмых, прыяцеляў. Сёння мне патэлефанавалі, напэўна, чалавек дзесяць маіх габрэйскіх сяброў. Яны пытаюцца: «А што будзе з нашай нармалізацыяй?». Гэта ужо за мяжой ня тое што прыстойнасці, а за мяжой маралі. І гэта значна больш сур’ёзна, чым проста жарты-прыгаворкі. Бо гэты год — гэта год прэзідэнцкіх выбараў, у краіне вельмі складаная сітуацыя знешнепалітычная, унутрыпалітычная, і ад яго чакалі аналізу сітуацыі і прапановаў па выхадзе з цяжкога становішча, а ён распавядае анекдоты пра габрэяў.

 

Але, можа быць, страшней за тое, што зрабіў ён, — гэта тое, што зрабілі людзі ў гэтай залі. Большасць з іх проста выпадалі ад шчасця. Калі для чалавека з годнасцю гэта непавага, абраза, то для гэтых людзей гэта працэс набліжэння да цела: «Бо вось што ён сабе з намі дазваляе! За „сваіх“ нас лічыць! Хіба чужым можна распавядаць пра „нармалізаваных“ габрэяў?!» І за «сваіх» Лукашэнка ўжо 20 гадоў прымае ўсіх беларусаў. А драма заключаецца ў тым, што многія беларусы прымаюць яго за «свайго». І гэтая праблема значна больш складаная і глыбокая, па-мойму, чым праблема эканамічная.

 

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: У нас на прамой сувязі Андрэй Саннікаў, вядомы беларускі апазіцыянер, які цяпер жыве за мяжой.

 

Андрэй Алегавіч, чым выкліканая атмасфера страху ў беларускай эліце, якая прайшла адмоўную селекцыю? Чаму яны поўзаць перад сваім кумірам?

gdb.rferl.org__ed350aaf_8644_4_91d15b4249ec8f6c5befe3ed7c0fe540.jpeg

Андрэй Саннікаў

​Андрэй Саннікаў: Гэтая сістэма знішчае людзей. Яна іх спачатку душыць, потым прыцягвае нейкімі матэрыяльнымі дабротамі, а потым проста ідзе дэградацыя асобы. Таму цяпер тое, што знаходзіцца паблізу ад Лукашэнкі, — гэта асобамі складана назваць. Гэта людзі, якія сапраўды адчуваюць страх, якія падпарадкаваныя адной думцы і ладу жыцця — дагадзіць гаспадару. Я магу сказаць, што большасць употай, вядома, ненавідзяць Лукашэнку. Але яны загналі сябе ў такую сітуацыю, калі ня здольныя нават слова сказаць насуперак.

Я нядаўна пачуў досыць дзіўную лічбу. Калі я выйшаў з турмы, мне паступалі звесткі, як сапраўды за мяне галасавалі. І назіральнік аднаго з пастарункаў Менску мне сказаў, што на яго ўчастку за мяне галасавалі 46 адсоткаў, а за Лукашэнку — 30. А ўчастак знаходзіцца на плошчы Кастрычніцкай, самы цэнтр Менску. А чаму яны дзіўныя? Таму што гэты раён заселены ня толькі супрацоўнікамі КДБ, ён заселены самымі адданымі Лукашэнку людзьмі. І вось такія лічбы — гэта паказчык таго, што адбываецца сёння ў блізкім коле Лукашэнкі. Гэта значыць, яны яго ненавідзяць, таму 46 адсоткаў, але ніхто з іх ня пікнуў пасля выбараў, калі мы ўсе сядзелі ў турме.

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: А ці атрымалася ў Лукашэнкі вярнуцца ў еўрапейскі істэблішмент палітычны дзякуючы перамовам у Менску? Або, асабліва пасля сённяшняга пасажу пра беларускіх габрэяў, ён па-ранейшаму застаецца ізгоем?

Андрэй Саннікаў: Махляроў паўсюль хапае, і ў Еўропе іх таксама хапае. Людзей цынічных, якія за прыгожымі словамі Realpolitik не бачаць лёсаў людзей у Беларусі, таксама хапае сёння. Я думаю, праглынуць яны і гэта, на жаль. Калі паглядзець на тое, як Еўропа паводзіць сябе ў дачыненні да Ўкраіны, дзе вельмі цяжкая сітуацыя, дзе ідзе вайна, развязаная Крамлём, і ў гэты цяжкі момант
Еўропа дае слабіну, шукае любыя магчымасці, каб усё ж такі дамовіцца з дыктатарам Крамля, то, на жаль, я павінен прагназаваць, што праглынуць і гэтыя словы, паспрабуюць не з'вярнуць на іх увагі.

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: Давайце паслухаем фрагмент выступу прэзідэнта Беларусі, які прысвечаны ўзаемаадносінам з Расіяй. Але мне больш цікавы іншы момант. Ёсць прадстаўнік Ізраіля ў Мінску — амбасадар Шагал, які праславіўся тым, што, толькі прыехаўшы, стаў адмаўляць наяўнасць палітвязняў у Беларусі, праслаўляць Лукашэнку і адносіны Ізраіля з Лукашэнкам. Тады многія грамадскія і апазіцыйныя дзеячы запатрабавалі адклікаць пасла Шагала з Мінску. Але ізраільскае кіраўніцтва на гэта не пайшло. Былі звароты да прэм’ера Біньяміна Нетаньяху. Але ніякай рэакцыі не было. І калі Ізраіль сёння праглыне такую абразу, таму што гэта — абраза нацыі, то Еўропа і Штаты — тым больш.

Аляксандр Лукашэнка: Мы — вашы браты! Мы заўсёды былі разам і будзем разам. Але дазвольце нам мець свой пункт гледжання, свае погляды на свет. Мы не заўсёды іх публічна выказваем, і нават вельмі рэдка. Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расеі пра непублічнасць нашых адносінаў. І мы жорстка прытрымліваемся гэтага курсу.

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: А наколькі шчыра прагучала гэтая заява?

Павел Шарамет: Лукашэнка часам прагаворваецца. Калі ён кажа пра тое, што ён дамовіўся з Пуціным пра непублічнасць сумеснай палітыкі, — гэта, вядома ж, праўда. Я абсалютна перакананы, што Менск ідзе жорстка ў фарватэры маскоўскай палітыкі, што б Лукашэнка ні казаў, як бы ён ні выступаў з праеўрапейскіх часам пазіцыяў, праўкраінскіх пазіцыяў або нават праамерыканскіх. Сёння ён гаварыў пра ЗША, што калі амерыканцы ўключацца ва ўкраінскі канфлікт, то тады толькі і можна будзе яго вырашыць, калі Амерыка ня ўключыцца ў рашэнне ўкраінскага пытання, то ўсё гэта і будзе працягвацца.

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: А ці адышоў у мінулае серыял «Хросны Бацька», які паказвалі гадоў пяць таму? Значыць, у расейскіх паліттэхнолагаў ёсць нейкі кампрамат на Бацьку. Лукашэнка заўсёды спрабуе гуляць на некалькіх дошках адначасова, дакладней, залезці ў некалькі кішэняў адначасова. І ў расейскую кішэню. Таму што для яго важным з'яўляюцца толькі грошы, якія дазваляюць захоўваць яго рэжым. Ці ў еўрапейскую, ці ў амерыканскую кішэню. Яму зараз вельмі патрэбныя грошы МВФ, проста катастрафічна неабходныя, таму ён робіць рэверансы ў бок Еўропы. Але пры гэтым ён, вядома, панічна баіцца Масквы, ня будзе яе жорстка крытыкаваць.

Павел Шарамет: Па вялікім рахунку, на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца восенню ў Беларусі, у Лукашэнкі няма супернікаў наогул. Усе супернікі, якія цяпер на гарызонце вызначаюцца, — гэта карыкатурныя супернікі. Нават калі мы гаворым пра Анатоля Лябедзьку, лідэра «Аб’яднанай грамадзянскай партыі», ён, у прынцыпе, таксама з'яўляецца карыкатурным супернікам. І пры нармальным раскладзе наўрад ці нават збярэ неабходныя 100 тысяч подпісаў.

Няма свайго кандыдата і ў Расіі. Расія на фоне жорсткага канфлікту з Украінай, на фоне жорсткага канфлікту з Еўропай і Амерыкай, у прынцыпе, не зацікаўленая ў нагнятанні сітуацыі ў Беларусі і ў новым канфлікце на сваіх межах. Лукашэнка выконвае ўсе дамоўленасці ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, у рамках ЕАЭС. Але калі толькі ў Расіі не ўзмоцніцца эскалацыя, калі толькі ўлада ня будзе сканцэнтраваная ў руках вельмі радыкальных, ваяўнічых колаў, імперыялістаў, рэваншыстаў, якія патрабуюць стварэння імперыі тут і цяпер. Ёсць такія размовы. Ёсць у Беларусі людзі, якія чакаюць славутых «зялёных чалавечкаў» — расейскую армію. Ёсць казакі, якія адпраўляюць бясконца на Данбас сваіх добраахвотнікаў. Уся атрыбутыка, якая можа прывесці да анексіі ці яшчэ да чагосьці, яна існуе. Але, у прынцыпе, у Крамля няма сэнсу ў адкрытай, жорсткай атацы супраць Лукашэнкі цяпер.

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: Уладзімер Пракопавіч, а чым Вы тлумачыце дэфіцыт харызматычных фігураў на апазіцыйным флангу?

А што да расейскіх адносінаў, да яго заяваў, дык гэта ўсё проста смешна, калі ўлічыць вельмі простую рэч. Лукашэнка — гаспадар нейкага дома. Беларусь — дом. А калодзеж знаходзіцца ў двары суседняга дома, дзе іншы гаспадар. І ў любы момант той гаспадар можа сказаць: «Вады няма, ліміт вычарпаны». Усё вызначаецца менавіта гэтым. Што б ён ні казаў пра пагражаючай Беларусі дэмакратызацыі, пра свабодныя выбары... А сёння наогул заклікаў чыноўнікаў сябраваць з апазіцыяй. Яму кажуць пра ўнутрынацыянальны дыялог, а ён кажа: «Цягніце гэтых апазіцыянераў у парламент і там з імі размаўляйце». А для таго, каб апазіцыянеры размаўлялі ў парламенце, трэба правесці свабодныя выбары, каб там былі годныя людзі, выбраныя, а не прызначаныя. Гэта значыць, ён усё пераварочвае з ног на галаву, парадуе. На гэты фарс ужо невыносна глядзець. Але ёсць запалоханае грамадства і спрэс запалоханае чынавенства.​ Уладзімер Някляеў: Перш за ўсё тым, што ў барацьбу за прэзідэнцтва ў Беларусі людзі баяцца ўключацца. Лукашэнка наўпрост кажа, не саромеючыся: «Калі хто-небудзь хоць на валасок зрушыцца ў бок апазіцыі, дэмакратыі і „адмарозкаў“, наракайце на сябе». І ў гэтай сітуацыі, безумоўна, знайсці кандыдата на гэты пост, які б адказваў усім патрабаванням, дастаткова цяжка.

Уладзімір Кара-Мурза-старэйшы: А наколькі крохкай цяпер выглядае эканамічная стабільнасць у Беларусі? Настолькі завязаная яе эканоміка з курсам расейскага рубля, што яго крызіс і інфляцыя, відавочна, хутка адаб’юцца і на эканоміцы Беларусі?

Андрэй Саннікаў: Не адаб’ецца, а ўжо адбіваецца. Эканоміка ў сумным стане. Чаму сёння Лукашэнка і разыгрывае карту паляпшэння адносінаў з Захадам, з Еўропай. Толькі ў гэтым годзе больш за 4 мільярдаў даляраў трэба заплаціць за абслугоўванне доўгу.

Але трэба звярнуць увагу, на што сышлі гэтыя грошы. Фактычна крэдыт МВФ, які быў атрыманы рэжымам у перыяд так званай лібералізацыі — 2008-2010 гадоў, ён пайшоў на подкуп выбаршчыкаў, гэта значыць на перадвыбарчую кампанію Лукашэнкі. Ён пайшоў на ваенныя манеўры, якія Лукашэнка ладзіць на тэрыторыі Беларусі, мэтай якіх з'яўляецца якраз Еўропа. Эканоміка трашчыць, і Лукашэнка ня раз казаў, што ён ня будзе праводзіць ніякіх рэформаў. І ўсе гэта бачаць. Няма ў Беларусі ні прыватызацыі, нічога. А сродкі здабываюцца шляхам узмацнення ціску на насельніцтва — шляхам розных падаткаў, ідыёцкіх зусім законаў пра дармаедства, пасадкі бізнесмэнаў. Калі я сядзеў у турме, я ўбачыў на свае вочы гэтую крыніцу даходаў рэжыму. Як толькі бізнэс у Беларусі становіцца паспяховым, калі ён не «крышуецца» непасрэдна Лукашэнкам, нават калі і «крышуецца», яго забіраюць, бізнэсмэна саджаюць, прапануюць для пачатку плаціць выкуп. Калі ня плаціцца выкуп, забіраюць бізнэс, здымаючы наяўнасць з рахункаў гэтай кампаніі.Сапраўды, Лукашэнка з Пуціным дамовіліся пра негалоснасць сваіх адносінаў. Але я б на месцы заходніх палітыкаў звярнуў на гэта ўвагу. Мне абсалютна зразумела, што сённяшняе «пацяпленне», якое спрабуе арганізаваць Лукашэнка з Еўропай, яно санкцыянаванае Пуціным. У Расеі няма грошай на падтрымку дыктатуры Лукашэнкі ў тым аб’ёме, у якім яна магла яе аказваць раней. Расея вядзе дарагую вайну ва Украіне, акрамя ўсіх іншых праблемаў. Таму Лукашэнка з дазволу Крамля пайшоў шукаць грошай на Захадзе.

Дзіўна абмяркоўваць такія пытанні — наколькі добрая ці кепская эканоміка ў Беларусі. Падтрымліваецца нейкі збалансаваны стан, але гэта стан вельмі нізкага ўзроўню жыцця. Нават тыя 500 даляраў, якія былі абяцаныя Лукашэнкам перад выбарамі — а ён замахваецца і на сярэдні заробак у тысячу — яны даўно растварыліся ў паветры.
Цалкам матэрыял «Лукашэнка ўзяўся за габрэяў» чытайце на сайце Рускай Свабоды

www.svaboda.org