Мінфін прызнаў цяжкасці з рэфінансаваннем дзяржаўнага доўгу

Грошы для рэфінансавання дзяржаўнага доўгу хочуць узяць у Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, паведамляе «Наша Ніва».

_hroszy___infljacyja___zycce__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg

«У сувязі з увядзеннем заходніх санкцый мы сутыкнуліся са складанасцямі па рэфінансаванні свайго валютнага дзяржаўнага доўгу. З некаторымі міжнароднымі фінансавымі інстытутамі праца пастаўлена «на паўзу». У гэтай сувязі супрацоўніцтва з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця, нашым даўнім партнёрам, з'яўляецца абгрунтаваным і выгадным з фінансавага пункту гледжання. Дарэчы, цяпер прапрацоўваецца ўжо чацвёртая праграма з фондам», — адзначылі ў ведамстве Інтэрфаксу.
У Мінфіне абверглі публікацыі ў СМІ, што ўмовай праграмы была неабходнасць прывязкі нацыянальнай валюты да расійскага рубля альбо пераход на адзіную валюту ў рамках Саюзнай дзяржавы.
24 чэрвеня ЕС упершыню ўвёў сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, якія прадугледжваюць у тым ліку забарону на доступ Мінска на еўрапейскія рынкі запазычанняў.Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 жніўня 2021 года склаў $18,4 млрд, скараціўшыся за студзень-ліпень на $0,2 млрд, або на 1,1%.