Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Экадом»

«Экадом» — адна з найстарэйшых некамерцыйных экалагічных арганізацый у Беларусі.

download_236.jpg

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Экадом».
У прэс-службе ведамства паведамілі, што ў рамках правядзення кантрольных мерапрыемстваў у дзейнасці «Экадома» былі выяўлены парушэнні заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях і вынесена пісьмовае папярэджанне. «Экадому» прапаноўвалася ліквідаваць парушэнні да 20 ліпеня і інфармаваць рэгіструючы орган пра гэта.
«Экадом» — адна з найстарэйшых некамерцыйных экалагічных арганізацый у Беларусі.