Мінск названы самым танцуючым горадам у СНД

Турыстычны партал ТурСтат склаў рэйтынг самых танцуючых гарадоў СНД па занятках танцамі, уключаючы анлайн-танцы і танцы ў сацыяльных сетках.

tancy_1.jpg

Рэйтынг быў складзены па выніках даследавання прапаноў анлайн-танцаў у пошукавіках.
Топ-5 танцуючых гарадоў СНД выглядае так:

  1. Мінск, Беларусь, 135 тысячаў вынікаў
  2. Алматы, Казахстан, 65 тыс.
  3. Баку, Азербайджан, 48 тыс.
  4. Ерэван, Арменія, 18 тыс.
  5. Бішкек, Кыргызстан, 7 тыс.

Складальнікі папярэджваюць, што статыстыка па Мінску - гэта колькасць вынікаў пошуку па запыце «анлайн-танцы» ў Google.
Паводле thinktanks.by