На ферме ў Нараўлянскім раёне загінула жанчына: яе прыціснула металічнымі варотамі

Пра гэта паведамляе мясцовая газета «Прыпяцкая праўда».

photo_2021_10_16_12_31_39.jpg


На ферме ў Нараўлянскім раёне загінула жанчына: яе прыціснула металічнымі варотамі. Трагедыя адбылася каля 15.00 14 кастрычніка на малочна-таварнай ферме ў Будзе Галоўчыцкай.
52-гадовая жанчына працавала на ферме жывёлаводам. Папярэдне, яе да смерці прыціснула металічнымі варотамі.
Абставіны няшчаснага выпадку высвятляюцца.