Напісаць «прашэнне аб памілаванні» прапануюць яшчэ не асуджаным (абноўлена)

Напісаць «прашэнне аб памілаванні» прапануюць не толькі тым, хто атрымаў тэрмін і знаходзіцца ў калоніях, але і людзям у СІЗА, якія толькі чакаюць суда.


«Прыходзяць людзі, якія называюць сябе “прадстаўнікамі Чырвонага крыжа”, настойліва ўгаворваюць пісаць і выходзіць на свабоду», — паведамляе тэлеграм-канал «Нашай Нівы» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

У «Чырвоным крыжы» абвяргаюць сваю датычнасць да гэтага. «У нас няма доступу ўнутр турмаў, нас не пускаюць да зняволеных. Мы аказваем толькі гуманітарную дапамогу. Чырвоны Крыж можа перадаваць сродкі гігіены, ваду, ежу, кнігі. Мы пакідаем рэчы адміністрацыі, і яны ўжо размяркоўваюць. Але нашы прадстаўнікі не могуць гутарыць са зняволенымі», — патлумачылі ў прэс-службе Чырвонага Крыжа.

Нагадаем, раней з’явіліся звесткі, што у розных калоніях да асуджаных палітвязняў прыязджаў пракурор і раіў палітвязням напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Падпісаць такое прашэнне трэба да 3 ліпеня. Такая інфармацыя, паводле крыніц, дайшла з калоній у Наваполацку, Віцебску і Шклове. Паводле Марыны Адамовіч, жонкі Мікалая Статкевіча, вядома сама меней 5 падобных фактаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: