Наведванне лясоў абмежавана ў 56 раёнах Беларусі

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 56 раёнах Беларусі. Гэта вынікае з інфармацыі на інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

profilaktika_lesnyh_pozharov_1618218667362829203__2000x2000.jpeg


Найбольшая колькасць рэгіёнаў, якія трапілі пад забароны, знаходзіцца ў Гомельскай вобласці. Наведваць лес тут нельга ў 16 з іх, яшчэ ў двух — у Петрыкаўскім і Кастрычніцкім — наведванне абмежавана. «Зялёнымі» засталіся толькі Жыткавіцкі, Брагінскі і Лоеўскі раёны, піша REFORM.by.

Абмежаванні накладзеныя на ўсе раёны Гродзенскай вобласці і амаль усю тэрыторыю Мінскай. У апошняй без абмежаванняў наведваць лес можна толькі ў Лагойскім і Капыльскім раёнах.

У Брэсцкай вобласці забарона на наведванне лясоў уведзены ў Пружанскім і Бярозаўскім раёнах.

Па ўсёй тэрыторыі Магілёўскай і Віцебскай абласцей лес можна наведваць бесперашкодна.