Нечакана. Пад «зачыстку» трапіў прарасійскі «Румол»

Нечаканы паварот у зачыстцы недзяржаўных арганізацый: пад атаку трапіў прарасійскі «Румол».

Фота з сайта rumol.org

Фота з сайта rumol.org

3 жніўня Мінскі гарадскі суд пачне разгляд справы аб прыпыненні дзейнасці грамадскага аб’яднання «Русь маладая» — прарасійскай арганізацыі, якую доўгі час узначальваў Сяргей Лушч, паведамляе тэлеграм-канал «Нашай Нівы».

«Румол» запомніўся тым, што раздаваў георгіеўскія стужкі ў Мінску, а таксама арганізоўваў «Бессмяротны полк», дазвол на які пастаянна не давалі беларускія ўлады.

Сёлета Лушч спрабаваў зарэгістраваць палітычную партыю «Саюз», але сутыкнуўся з адмовай ад Мінюста.