Па месцы прапіскі Юрася Губарэвіча прайшоў ператрус. Забралі яго былую жонку. Дапоўнена

Працягваецца ціск на грамадскі рух «За свабоду».

Сёння па месцы прапіскі кіраўніка Руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча прайшоў ператрус. Пяцёра невядомых звезлі з сабою былую жонку Губарэвіча Стасю, паведамляе «Белсат».

Увечары былую жонку палітыка Юрася Губарэвіча Стасю Губарэвіч адпусцілі. Яе аштрафавалі сёння на 70 базавых — за сцяг, знойдзены пры вобшуку. Сілавікі сказалі, што заўтра прыйдуць апісваць маёмасць — па якой справе, невядома, паведамляе «Наша Ніва».