«Пагражаюць звальненнямі, але мы не здадзімся». Страйкоўцы на «Беларуськаліі» спынілі здабычу руды

Работнікі "Беларуськалія" з учорашняга дня страйкуюць. Яны кажуць, што спынілі здабычу руды. Шахцёры арганізавалі страйкам. Сёння днём адбудзецца агульны сход страйкоўцаў, пасля якога яны перададуць свае патрабаванні генеральнаму дырэктару.

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY


— Работнікам пагражаюць звальненнем, аказваецца псіхалагічны ціск, — распавядае адзін з работнікаў. — Але здавацца мы не збіраемся. Падрыхтаваныя нашы патрабаванні. На кожнай пляцоўцы прадпрыемства арганізаваны стачкамы, ад кожнага вылучаны кандыдат у агульны стачкам па "Беларуськалію". Сёння нашы патрабаванні будуць уручаны генеральнаму дырэктару. Ён сказаў, што хоча атрымаць іх асабіста ў рукі і што ён будзе на месцы сёння ўвечары.
Работнікі кажуць, што ў іх сёння на 15.00 прызначаны агульны сход страйкоўцаў на плошчы ў Салігорску. Пасля гэтага яны і пойдуць да гендырэктара.
Нагадаем, у пятніцу 14 жніўня супрацоўнікі "Беларуськалія" паведамілі: калі не будуць выкананыя іх патрабаванні, яны ў панядзелак раніцай спыняюць працу. Шахцёры настойваюць на новых выбарах, вызваленні ўсіх палітвязняў і адстаўцы тых, хто дапусціў гвалт у краіне. 17 жніўня яны заявілі, што спыняюць вытворчасць.
Паводле tut.by