Пяцярых жыхароў Бабруйска змясцілі ў мясцовы ІЧУ

У Бабруйску затрымалі Андрэя Сініцу, Алену Стрыгунову, Вольгу Рослік, Наталлю Кед, Уладзіміра Кажэўнікава і змясцілі ў ІЧУ, паведамляе «Вясна».

tyurma_kolyuchaya_provoloka1_870x579.jpg

Нагадаем, напярэдадні з ператрусам прыйшлі да Дзмітрыя Косціна, Ксеніі Емяльяненка, Яўгеніі Міронавай, Юліі Загрышавай, Валянціны Варычовай, у іх канфіскаваная камп'ютарная тэхніка. Аднак была інфармацыя, што ўсяго ператрусы ўчора праводзіліся ў прыкладна дзесяці чалавек.

Дзмітрыя Косціна і Яўгену Міронаву (маці траіх дзяцей) пасля ператрусу завезлі ва УУС Бабруйскага гарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, справа тычыцца мініравання чыгуначнага палатна на «Бярэзіне» 24 жніўня. Тады паміж станцыямі «Бярэзіна» і «Савічы» быў знойдзены муляж супрацьтанкавай міны. Быў нават выбух, але стрэлілі петарды.

Паводле reform.by.