Плынь працоўных мігрантаў з Украіны ў Мінск павялічылася ў 2 разы


Таксама ў параўнанні з мінулым годам у разы павялічылася колькасць беларускіх наймальнікаў, якія прыцягваюць працоўную сілу з Украіны.



146.jpg

У студзені-верасні працоўным мігрантам з Украіны ў Мінску было выдадзена 4 019 спецдазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Беларусі. За такі ж перыяд 2013 выдадзена 2 022 дазволаы, — гаворыцца на сайце Мінгарвыканкама.

Працоўныя кантракты з беларускімі наймальнікамі па рабочых спецыяльнасцях заключылі 2 413 мігранты, у сферы абслугоўвання і гандлю ўладкаваліся 125 чалавек. На пасады кваліфікаваных работнікаў і спецыялістаў прынята 327 грамадзян Украіны, пасады кіраўнікоў занялі 75 чалавек, такія звесткі прадаставіла супрацоўніца ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Алена Мядзведзева.

У паведамленні адзначаецца, што ў параўнанні з мінулым годам павялічылася таксама колькасць беларускіх наймальнікаў, якія прыцягваюць працоўную сілу з Украіны (782 супраць 239). З іх 194 прымалі ўкраінскіх мігрантаў на працу ў рамках рэалізацыі ўказа прэзідэнта Беларусі ад 30 жніўня 2014 г "Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь".

Гэтым дакументам прадугледжваюцца вызваленне ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю і скарачэнне тэрмінаў прыняцця рашэнняў пры выдачы спецыяльных дазволаў. Па новых правілах спецдазволы атрымалі 314 грамадзян Украіны.