Пракуратура: У суд накіравана крымінальная справа аб незаконных абароце і перамяшчэнні праз мяжу псіхатропаў і наркотыкаў

Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да шасці мужчын і дзвюх жанчын ва ўзросце ад 17 да 33 гадоў — ім інкрымінаваліся незаконны з мэтай збыту абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у буйным памеры, учынены ў складзе арганізаванай групы. Адной з іх — незаконнае перамяшчэнне такіх субстанцый праз мяжу.

inpramed.ru

inpramed.ru

Згодна з матэрыяламі справы арганізаваная злачынная група займалася продажам псіхаактыўных субстанцый праз інтэрнэт на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Мінска і Мінскай вобласці. Кожны член групы выконваў адведзеную яму ролю. Важныя для яго ўказанні атрымліваў праз месенджар Telegram.
Адна з абвінавачаных — грамадзянка Расійскай Федэрацыі — 6 красавіка 2021 года набыла на тэрыторыі Расіі асабліва небяспечныя наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, якія пасля перавезла ў Беларусь.
Па месцы жыхарства абвінавачаных, а таксама ў асабістым аўтатранспарце сілавікі выявілі і канфіскавалі больш за 14 кг мефедрона; больш за 5 кг амфетаміну; больш за 22 тысяч таблетак, якія змяшчаюць у сваім складзе MDMA; больш за 5 кг гашышу; не менш 330 грам марыхуаны; не менш 290 грам какаіну.
Зробленае кваліфікавалі па ч.2 ст.328-1 і ч.4 арт.328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Абвінавачаныя ўзятыя пад варту.